ГУО "Головинская средняя общеобразовательная школа"

Материал из Энциклопедия Гомельского района.

Перейти к: навигация, поиск

История образования школы


Першыя звесткі аб Галавінскай школе належаць да 1880 года. Школа змяшчалася ў хаце з адным пакоем. Таму вуліца, на якой яна знаходзілася, стала называцца Школьная.

Изображение:школа.jpg

З 1900 года пачало працаваць народнае вучылішча. Яго наведвалі вучні з вёсак Улукаўе, Раманавічы, Ларышчава. З 1909 года ў школе пачаў працаваць Хабараў Іван Мікіціч. У гады Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі І.М.Хабараў актыўна змагаўся ў радах рэвалюцыянераў. Памёр І.М.Хабараў у 1960 годзе ў званні генерала-лейтэнанта. Зараз яго імя носіць піянерская дружына школы. З 1925 па 1933 год школа заставалася пачатковай. Колькасць вучняў дасягнула 80 чалавек. Часта замест чарніл пісалі сокам з бурака.

Изображение:школа002.jpg

У 1933 годзе пачала работу вячэрняя школа. Да 1940 года пачатковая школа перарасла ў сямігодку. Дырэктарам быў Рабека Акім Маркавіч. У 1940 годзе школу наведвала каля 200 вучняў. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Акім Маркавіч Рабека стаў на абарону Радзімы. На барацьбу з фашызмам падняліся і былыя вучні школы : Лемяшкоў Іван Захаравіч, Лемяшкоў Павел Захаравіч, Лемяшкоў Васіль Захаравіч, Ганчароў Сяргей Сцяпанавіч, Пракапцоў Васіль, Дарожкін Сяргей і іншыя… Пасля вайны вуліца Школьная была пераіменавана ў вуліцу імя Братоў Лемяшковых. З 1941 года па верасень 1943 года мясцовасць была акупавана фашыстамі і школа не працавала.

Изображение:школа003.jpg

Работа школы ўзнавілася ў кастрычніку 1943 года. У 1945 годзе з-за росту кантынгенту вучняў дадатковыя заняткі вяліся ў кватэрах настаўнікаў. З 1949 года пад школу было прыстасавана дзяржаўнае памяшканне і адкрыты 5 клас. З 1963 года пачала працаваць васьмігадовая школа. Сучасны будынак школы адчыніў свае дзверы 15 лістапада 1974 года.

Изображение:школа001.jpg



Личные инструменты